Лідэр нямецкай Свабоднай дэмакратычнай партыі Крысьціян Лінднэр заклікаў да мараторыю на дабудову газаправоду «Паўночны паток — 2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора — у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Расеі.
Журналісткі тэлеканалу «Белсат», палітзьняволеныя Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі роўна 70 дзён. Неўзабаве мае пачацца суд на імі, журналісткам пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Дэпутат Густаў Гётбэрг лічыць, што Швэцыя ня мае права марудзіць зь дзеяньнямі дзеля вызваленьня і выратаваньня беларускага палітвязьня Ігара Лосіка.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з дзеяньнямі расейскіх уладаў супраць удзельнікаў мірных масавых акцый у расейскіх гарадах у суботу, 23 студзеня.
У Беларусі прайшлі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.
Беларускі палітык Павал Латушка заявіў, што расейскія ўлады не адказалі на ўсе просьбы пракамэнтаваць падзеі ў Беларусі і ацаніць аўдыёзапіс з пагрозамі забіваць дэманстрантаў.
Падчас сёньняшніх акцый пратэсту ў Менску затрыманы Аляксандар Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат». Ён быў дастаўлены ў УУС Ленінскага раёну, а затым у цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Тэрмін утрыманьня пад вартай Эдуарда Бабарыкі падоўжаны да 18 лютага.
23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выходзяць на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі.
Тэлеграм-канал «Милиция Минска» паведаміў, што падчас акцый пратэсту 23 студзеня ў сталіцы Беларусі затрымана каля 100 грамадзян.
На Старамесцкай плошчы ў Празе адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.
23 студзеня па ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту супраць затрыманьня лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага. Яны пачаліся з Уладзівастока і Хабараўска, а да 14 гадзіны распаўсюдзіліся на эўрапейскую частку Расеі. Пратэсты анансаваў затрыманы 17 студзеня па вяртаньні зь Нямеччыны Аляксей Навальны.
Жонку Аляксея Навальнага Юлію затрымалі непадалёк ад Пушкінскай плошчы і Цьвярской вуліцы, дзе праходзіць дэманстрацыя.
Беларусы, якія мусілі ўцячы ва Ўкраіну ад рэпрэсій пасьля ўдзелу ў выбарчых кампаніях альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта і ў акцыях пратэсту, заявілі пра сваю салідарнасьць зь Ігарам Лосікам, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.
Юры Вітрэнка, які часова выконвае абавязаньні міністра энэргетыкі Ўкраіны, лічыць, што адлучэньне ўкраінскай энэргетычнай сыстэмы ад абʼяднанай энэргетычнай сыстэмы Беларусі і Расеі зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны.
23 студзеня ў Расеі праходзяць акцыі пратэсту супраць арышту Аляксея Навальнага.
Сярод іх — шматдзетныя бацькі, мэдыкі і хворы на эпілепсію.
23 студзеня ў Беларусі і за мяжой людзі выйшлі на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў прыватнасьці зь Ігарам Лосікам, які 40 дзён трымае галадоўку за кратамі.
На якім этапе беларуская рэвалюцыя? Што будзе зь ёю далей? Ці магчымая перамога народу над узброенай меншасьцю? Ці вернуцца масавыя пратэсты? Што павінна здарыцца, каб рэжым сышоў? Ці дастаткова толькі праблем з эканомікай, якія цяпер шмат хто прарочыць?
Хакеістка-айцішніца Юлія Абасава расказвае, як запусьціла пэтыцыю супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Менску, якую падпісалі 60 тысяч чалавек; як праходзілі Калядныя турніры Лукашэнкі, на якіх была судзьдзёй; чаму разьвіцьцё хакею ў Беларусі не адпавядае ўкладзеным у гэты від спорту сродкам.
Супрацоўнікі «Гродна Азот» працягваюць судзіцца з наймальнікам — даводзяць, што іх пакінулі бяз працы незаконна. Чарговае дасьледчае паседжаньне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 22 студзеня.
Найважнейшае за 22 студзеня.
Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная адвакатка Вольга Карпушонак.
Яшчэ два чалавекі накіравалі ў Сьледчы камітэт свае паручальніцтвы за блогера, палітвязьня Ігара Лосіка. Ён 39 дзён трымае галадоўку пратэсту супраць незаконнага, як ён лічыць, перасьледу і ўтрыманьня ў вязьніцы.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі, лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 22 студзеня выступае на онлайн-сустрэчы Рады Бясьпекі ААН аб свабодзе СМІ. Сустрэча ініцыяваная членамі Рады Бясьпекі — Эстоніяй, Францыяй, Ірляндыяй, Нарвэгіяй, Вялікай Брытаніяй і ЗША.
Як стала вядома Свабодзе, 18 студзеня зьняволеная Наталья Хершэ абвясьціла галадоўку ў турме. Прычынай стала тое, што ёй перасталі прыходзіць лісты зь мінулага году, расказаў брат Натальлі Генадзь.
За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году — ужо 213 дзён.
Дзяржаўны абвінаваўца прасіў 2 гады пазбаўленьня волі для Соф’і Малашэвіч шляхам складаньня пакараньня за тры артыкулы, і паўтара года для Ціхана Клюкача, у якога засталося абвінавачаньне толькі паводле аднаго артыкулу.
Ціханоўская прыбыла ў Талін для ўдзелу ў віртуальным пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН аб свабодзе СМІ ў Беларусі ў фармаце Arria.
Больш за 300 спартоўцаў папрасілі не дапусьціць экстрадыцыі шматразовага чэмпіёну сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна з Расеі ў Беларусь.
Апазыцыйныя палітычныя партыі выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі беларускія ўлады не разгортваць рэпрэсіі на падставе прыналежнасьці людзей да партыяў ці грамадзкіх аб'яднаньняў.
Прапануем вам кроніку самых важных міжнародных сустрэчаў і выступаў Ціханоўская за час пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі
У новым КаАП узмацнілі адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, непадпарадкаваньне, гудкі і незаконную сымболіку.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн даручыў спэцслужбам сабраць дадзеныя аб атручэньні расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, а таксама правесьці «поўную ацэнку» меркаваных варожых дзеяньняў — умяшаньня ў выбары ў Злучаных Штатах і маштабнай хакерскай атакі на амэрыканскія ўрадавыя ведамствы.
Упраўленьне Сьледчага камітэту Татарстану завяло крымінальную справу за заклікі да масавых беспарадкаў у сувязі з акцыяй, якая рыхтуецца на 23 студзеня, у падтрымку Аляксея Навальнага, арыштаванага 18 студзеня.
Паэт і палітык, кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў нагадвае, што ніколі беларускія апанэнты Лукашэнкі не атрымлівалі дапамогі ад Масквы, і расказвае, чаму 16 жніўня не заклікаў людзей на Плошчы займаць дзяржаўныя ўстановы.
Нямецкі саюз журналістаў запатрабаваў неадкладна спыніць перасьлед беларускіх калег і вызваліць Юлію Слуцкую. Гвалт і рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі мусяць быць неадкладна спыненыя, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі.
Зьнікла сувязь з Тацянай Ласіцай, памочніцай гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Яна мелася сёньня ляцець у Вільню, але блізкім у аэрапорце паведамілі, што пасажыр з такім нумарам квітка не вылятаў.
Зь сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады, трэнэркай па бізнэс-стасунках і этыкеце Аксанай Зарэцкай абмяркоўваем стыль Аляксандра Лукашэнкі, яго атачэньня, прадстаўнікоў чынавенства, а таксама параўноўваем яго са стылем найбольш яркіх прадстаўнікоў прыхільнікаў пераменаў у Беларусі.
Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай «Росквіт» у Баранавічах, берасьцейскага абласнога каардынатара руху «За свабоду» Юрыя Казакевіча прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю — правяраць інфармацыю аб нявыплаце падаткаў.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Лансбэргіс адказаў па пытаньні карэспандэнта Свабоды пра санкцыі адносна Беларусі, палітыцы Вільні адносна Беларускай АЭС і удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў саміце "Усходняга партнэрства"
Ад часу выбараў у Беларусі арыштавалі больш за 32 тысячы чалавек.
Канстытуцыйны суд (КС) Малдовы на пасяджэньні 21 студзеня разгледзеў запыты дэпутатаў, у якіх яны прасілі суд выказацца пра закон «Аб функцыянаваньні моваў на тэрыторыі Малдовы», і прызнаў закон неканстытуцыйным.
Тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу прысудзіў Кастрычніцкі раённы суд Менску Юрыю Савіцкаму — дырэктару шынамантажнай станцыі на Даўгабродзкай вуліцы. Бізнэс Савіцкага ўвосень падтрымалі сваімі замовамі дзясяткі новых кліентаў.
Расея вінаватая ў парушэньні правоў чалавека ў самаабвешчаных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, але не нясе адказнасьці за гэтыя рэгіёны падчас расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году.
Прэм’ер-міністарка Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала расейскія ўлады вызваліць расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага
Загрузіць яшчэ