Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы мужчына спрабаваў праехаць на тэрыторыю штаб-кватэры ЦРУ. У яго стралялі


Сымбаль ЦРУ

Агенты ФБР адкрылі агонь па ўзброеным мужчыну каля ўезду на тэрыторыю штаб-кватэры ЦРУ пасьля супрацьстаяньня, якое працягвалася некалькі гадзін, паведаміла фэдэральнае ведамства.

Невядомы мужчына пад’ехаў да першай брамы шырокага комплексу ЦРУ пад Вашынгтонам у другой палове дня ў панядзелак, але яму не дазволілі праехаць унутр. Супрацоўнікі службы бясьпекі некалькі гадзін вялі зь ім перамовы, пераконваючы яго здацца.

У заяве ФБР гаворыцца, што мужчына «выйшаў са свайго аўтамабіля са зброяй», пасьля чаго супрацоўнікі праваахоўных органаў ужылі зброю.

«Абʼект быў паранены і дастаўлены ў шпіталь для аказаньня мэдыцынскай дапамогі», — гаворыцца ў заяве.

У 1993 годзе пакістанец Мір Аймал Кансі застрэліў двух супрацоўнікаў ЦРУ і параніў трох іншых, калі яны сядзелі ў машыне, чакаючы сыгналу сьвятлафора, каб уехаць на тэрыторыю комплексу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG