Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі лекара за падпалы «Табакерак» у Бараўлянах пад Менскам. Канфіскавалі запальнічку


Шапік «Табакерка», ілюстрацыйнае фота.

Паводле Сьледчага камітэту Беларусі, 53-гадовага мэдыка падазраюць у пашкоджаньні тытунёвых шапікаў у Менскім раёне.

«У ноч на 14 красавіка невядомы падпаліў два шапікі „Табакерка“ ў вёсцы Бараўляны Менскага раёну. Яшчэ адно падобнае злачынства было ўчыненае там жа празь некалькі дзён. Заведзеная крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу», — паведамляе тэлеграм-канал Сьледчага камітэту.

Удакладняецца, што падчас апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў была высьветленая асоба падазраванага, мясцовага жыхара, лекара адной з мэдустановаў Менску. Яго затрымалі.

Падазраваны прызнаўся ў падпалах «Табакерак». Падчас ператрусу па месцы жыхарства праваахоўнікі забралі ягоныя запальнічку, мабільны тэлефон і адзеньне.

Чаму ня любяць «Табакеркі»

Стварыць сетку дзеля рэалізацыі тытунёвай прадукцыі было даручана кампаніі «Энерго-ОИЛ» бізнэсоўца Аляксея Алексіна. Агульная колькасьць такіх шапікаў па Беларусі ўжо перавысіла 3 тысячы. Праз пагрозу эўрапейскіх санкцый прадпрымальнік ня так даўно перадаў ключавыя актывы жонцы і двум сынам.

Самога Алексіна называюць «кашальком Лукашэнкі». Падкантрольная бізнэсоўцу тытунёвая вытворчасьць часта трапляе ў крымінальныя хронікі, калі на мяжы з Польшчай і краінамі Балтыі спыняюць вялізныя партыі кантрабандных беларускіх цыгарэт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG