Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: «На сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна пытаньні вайсковай базы і зьліцьця дзяржаў не ўздымаліся»


Лукашэнка і Пуцін

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна запярэчыў зьвесткам аб тым, што на перамовах 22 красавіка абмяркоўвалі ўваходжаньне Беларусі ў склад Расеі.

Перамовы Пуціна і Лукашэнкі, якія адбыліся напярэдадні ў Маскве, «ня мелі на мэце выйсьці на нейкія прарыўныя рашэньні, прыярытэт быў аддадзены эканамічнаму ўзаемадзеяньню», — паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Таксама, па яго словах, размова вялася пра ўзаемадзеяньне ў высокатэхналягічных галінах, энэргетыцы і іншых сфэрах, але ў асноўным пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

Пяскоў адмоўна адказаў на пытаньне, ці абмяркоўвалася тэма ўваходжаньня Беларусі ў склад Расеі:

«Пытаньне зьліцьця дзяржаў у адну — не, а пытаньні інтэграцыі — гэта ж пастаянны працэс, жывы мэханізм — яны ўвесь час на парадку дня».

Таксама, паводле пуцінскага прэс-сакратара, на перамовах не закраналі пытаньняў расейскай вайсковай базы ў Беларусі. Па словах Пяскова, тое, што Беларусь не прызнае Крым часткай Расеі, «зусім не ўскладняе дыялёг».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG