Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф у 2900 рублёў і 15 сутак за ўчарашнія дваровыя маршы ў Малінаўцы і Новай Баравой


Дваровы марш, ілюстрацыйнае фота

У Менску і рэгіёнах 23 красавіка праходзяць суды ў адміністрацыйных справах над меркаванымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якіх затрымалі 22 красавіка або ў папярэднія дні.

Шмат працэсаў адбываецца над удзельнікамі дваровых маршаў, затрыманымі учора ў Малінаўцы і Новай Баравой. Паводле зьвестак валянтэраў, 22 красавіка сілавікі затрымалі звыш 30 чалавек, піша «Вясна».

Першымі выракі пачулі Павал Бадзілоўскі (2900 рублёў штрафу), Галіна Вянцкевіч, Уладзіслаў Галкін, Юлія Кулеш, Дзьмітры Мацкевіч, а таксама Ірына Семашчук (усім па 15 дзён арышту).

Аўтара інтэрнэт-мэму «хлопотное дельце» Сяргея Міронава, якога таксама ўчора затрымалі падчас «хапуна» ў Малінаўцы разам з маці, асудзілі на 30 дзён арышту. Справу маці Сьвятланы Чапурко адправілі на дапрацоўку.

Суддзя Юлія Чыж прысудзіла 30 сутак 25-гадоваму Валерыю Трацьцяку. У мужчыны маецца генэтычнае захворваньне, празь якое пры некамфортных умовах вельмі пакутуюць унутраныя органы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG