Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У офісе Ціханоўскай адказалі на заклік Латушкі ўступіць на пасаду прэзыдэнта


Прэзыдэнт Літвы Гінтас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская. 25 сакавіка. Ілюстрацыйнае фота.

«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сытуацыю з улікам усіх абставінаў. Гэта рашэньне, якое ў нас заўсёды ў запасе. На найвышэйшым узроўні прэзыдэнты, прэм’еры і міністры іншых краінаў ужо прымаюць Сьвятлану Ціханоўскую як лідэра Беларусі», — паведамілі Свабодзе ў прэс-службе Сьвятланы Ціханоўскай.

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі з інфармацыяй пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных зьвестак: расейская вайсковая база, увод расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзеньні расейскага рубля.

Каб запабегчы страты незалежнасьці, Павал Латушка заклікаў Сьвятлану Ціханоўскую, як абранага народам лідэра, уступіць у пасаду прэзыдэнта Беларусі, правесьці інаўгурацыю, прымаць рашэньні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG