Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч піша кнігу пра падзеі ў Беларусі. «Я ўражаная, як хутка зноў запрацавала сталінская машына»


Сьвятлана Ціханоўская і Сьвятлана Алексіевіч у Бэрліне, 13 сьнежня 2020 г.

Сьвятлана Алексіевіч заявіла, што піша кнігу пра падзеі ў Беларусі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Пра гэта яна сказала ў інтэрвію нямецкай газэце Süddeutsche Zeitung.

«Мы хочам стварыць незалежную, квітнеючую краіну. Але як? Мы жывем паміж дзьвюма небясьпекамі: Лукашэнкам і Расеяй, — сказала Алексіевіч у інтэрвію. — Ведаеце, што кажуць людзі, калі я ў іх пытаюся, як ім жывецца ў Беларусі? „Сьвятлана, мы жывем пад акупацыяй“».

«Я была ўражаная тым, як хутка зноў запрацавала сталінская машына, — кажа Алексіевіч. — Ніхто нічога не забыўся. Паўсюль зьявіліся стукачы, мясцовыя падразьдзяленьні КДБ працуюць поўным ходам. Лекар даносіць на свайго кіраўніка, яго звальняюць, а даносчык атрымлівае ягоную пасаду. Тэрор 1937 году ў чыстым выглядзе».

Беларуская нобэлеўская ляўрэатка знаходзіцца ў Нямеччыне зь верасьня 2020 году на запрашэньне Нямецкай службы акадэмічных абменаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG