Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць сярэдняй клясы ў сьвеце зьнізілася ўпершыню за 30 гадоў. Што з гэтага вынікае


Ілюстрацыйны здымак.

За час пандэміі каранавірусу колькасьць сярэдняй клясы ў сьвеце зьменшылася на 150 мільёнаў чалавек — упершыню за 30 гадоў. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на дасьледаваньне Pew Research Center.

Дасьледчыкі адносяць да сярэдняй клясы насельніцтва з прыбыткам ад 10 да 50 даляраў у дзень.

Самы вялікі спад назіраецца ў Індыі — на 32 працэнты, Паўднёвай Азіі — на 25 працэнтаў і Афрыцы на поўдзень ад Сахары — на 11 працэнтаў. У Эўропе сярэдняя кляса скарацілася на тры працэнты.

  • Скарачэньне сярэдняй клясы цягне за сабой зьмяненьне спажывецкіх звычак пакупнікоў, гаворыцца ў дасьледаваньні. Напрыклад, у Індыі стаў меней даступны асабісты аўтатранспарт. Аб’ём продажу машын у краіне ўпаў амаль на 20 адсоткаў.
  • У Бразыліі на пяць працэнтаў зьнізілася спажываньне ялавічыны. Гэта самы нізкі ўзровень з сярэдзіны 1990-х гадоў. Пры гэтым у краіне амаль на 55 адсоткаў узрасло спажываньне яек.
  • У дасьледаваньні таксама гаворыцца, што ў краінах з эканомікай, якая разьвіваецца, банкі могуць скараціць абʼёмы крэдытаваньня для спажыўцоў і малога бізнэсу. Гэта можа запаволіць аднаўленьне эканомікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG