Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МЗС Гішпаніі. 6 дэталяў перамоваў


Марыя Арансасу Гансалес Лая і Сьвятлана Ціханоўская

Сёньня ў Вільні адбылася сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і міністаркі замежных справаў Гішпаніі Марыяй Арансасу Гансалес Лая. Яны ўжо сустракаліся напрыканцы мінулага году падчас рабочага візыту Ціханоўскай у Мадрыд.

На сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская:

  • падзякавала Гішпаніі за падтрымку і салідарнасьць, прыняцьце гішпанскім парлямэнтам рэзалюцыі па Беларусі, увядзеньне санкцый супраць афіцыйнага Менску, працу па ўтрыманьні Беларусі ў фокусе ўвагі ЭЗ;
  • расказала пра бягучую сытуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі, у тым ліку — супраць вернікаў, а таксама пра жорсткія ўмовы ўтрыманьня затрыманых і палітвязьняў;
  • заклікала Гішпанію падтрымаць ініцыятыву перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве як мірнага вырашэньня крызісу ў Беларусі.
Сустрэча ў Вільні
Сустрэча ў Вільні
  • зьвярнулася да міністаркі з заклікам падтрымаць чацьвёрты пакет санкцый супраць «кашалькоў» Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, якія ўдзельнічалі ў фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсіях;
  • заклікала аказаць дапамогу рэпрэсаваным беларусам, праваабаронцам, незалежным СМІ, студэнтам і дасьледчыкам. У размове зь міністаркай ішла гаворка пра магчымасьць адмены візаў ЭЗ для беларусаў;
  • абмеркавала з Гансалес Лаяй арганізацыю экспэртнай дыскусіі на тэму правядзеньня перамоваў у Каралеўскім інстытуце Элькана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG