Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў. ВІДЭА


У красавіку 25-гадовы юбілей адзначыць бадай што самая вядомая праваабарончая арганізацыя Беларусі «Вясна». У сакавіку ўлады распачалі супраць вясноўцаў крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».

Гаворым з супрацоўнікамі «Вясны», іх калегамі і экспэртамі пра тое, чым займаюцца праваабаронцы і чаму крымінальная справа супраць іх палітычна матываваная.

З чаго ўсё пачалося

Алесь Бяляцкі (справа) і Валянцін Стэфановіч
Алесь Бяляцкі (справа) і Валянцін Стэфановіч

25 гадоў таму дырэктар літаратурнага музэю імя Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі арганізаваў дапамогу сотням затрыманых пасьля Чарнобыльскага шляху — 1996. З гэтага і пачалася гісторыя праваабарончага цэнтру «Вясна».

Пра што вы даведаецеся зь відэа

  • Тысячы людзей прайшлі праз офісы праваабаронцаў у 2020-2021 гадах. Тут яны шукалі інфармацыя пра затрыманых сваякоў, суды, прысуды, атрымлівалі юрыдычную дапамогу.
  • Ніколі ў Беларусі не было столькі палітычных вязьняў. На сёньня іх 322. У папярэднія гады найбольш палітвязьняў было ў 2011 годзе — 57.
  • Статус палітвязьня важны, бо маральна падтрымлівае чалавека і яго сваякоў.
  • Праваабарончыя арганізацыі складаюць сьпіс палітвязьняў, каб дамагчыся іх вызваленьня ў абмен на адмену санкцый з боку заходніх краін.
  • Супраць сяброў арганізацыі завялі крымінальную справу. Іх вінавацяць у «фінансаваньні і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» на той падставе, што нібыта «Вясна» дапамагала людзям выплочваць штрафы.
  • Выплата штрафаў ня мае дачыненьня да «фінансаваньня і падрыхтоўкі беспарадкаў». Чаму гэта так, тлумачаць юрысты.
  • Што будзе, калі ўсіх праваабаронцаў пасадзяць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG