Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Санкцыі — гэта алібі для ўлады за стан эканомікі». Ці баіцца Менск амэрыканскіх санкцыяў


Аляксандар Лукашэнка, жнівень 2020 году

Якім будзе эфэкт адноўленых амэрыканскіх эканамічных санкцыяў? Ці можа Менск абмежаваць імпарт з ЗША? Ці ня стане адказам на санкцыі ўзмацненьне рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што Менск адкліча агрэман амэрыканскай амбасадаркі Фішар?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць Валер Кавалеўскі, кіраўнік Кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах, і Анатоль Котаў, чалец Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказны за зьнешнюю палітыку і гандаль.

Кавалеўскі

  • Улічваючы ролю Амэрыкі ў сьвеце, уплыў амэрыканскіх санкцыяў выходзіць далёка за межы двухбаковых адносінаў
  • Бізнэс і нацыянальныя ўрады зь вялікай неахвотай ідуць на кантакты з краінамі, якія знаходзяцца пад амэрыканскімі санкцыямі
  • Нават Кітай заяўляў, што хацеў бы, каб Беларусь палепшыла адносіны з заходнім сьветам
  • Амэрыканскія санкцыі могуць зрабіць мабілізуючы ўплыў на эўрапейцаў
  • Амэрыканцы маглі ўвесьці свае санкцыі яшчэ ў жніўні, але яны адклалі рашэньне да дэдлайну чарговага этапу замарозкі санкцыяў
  • Амэрыканскае рашэньне дадасьць рашучасьці эўрапейцам адносна чацьвёртага пакету санкцыяў адносна Беларусі
  • Чацьвёрты пакет санкцыяў ЭЗ, магчыма, будзе не апошнім
Валер Кавалеўскі
Валер Кавалеўскі
  • Амэрыканскія санкцыі маюць вельмі акрэсьленую мэту — вызваленьне палітвязьняў, спыненьне рэпрэсіяў, дыялёг аб падрыхтоўцы выбараў
  • Санкцыі заўсёды здымаюцца раней, чым яны дасягаюць сваіх мэтаў
  • У 2015–2016 гадах амэрыканцы і эўрапейцы прыпынілі ці скасавалі санкцыі, палічыўшы паўмеры, зробленыя Лукашэнкам, дастатковымі
  • Санкцыі працуюць, калі ёсьць пасьлядоўнасьць у выкарыстаньні гэтага інструмэнту
  • Калі амэрыканскія санкцыі былі прыпыненыя, Менск вёў мэтанакіраваную працу, каб яны былі цалкам скасаваныя
  • Амэрыканцы аднаўляюць санкцыі зь неахвотай. Падстава — гэта парушэньні правоў чалавека, гэта наяўнасьць палітвязьняў
  • Нават учора, падчас брыфінгу ў дзярждэпартамэнце, было сказана, што гэта папярэджаньне, што санкцыі плянуюць аднавіць праз тыдзень, Менск можа спыніць гэта адпаведнымі крокамі
  • Няма ніякіх падставаў, каб не было амбасадараў Беларусі ў ЗША і ЗША ў Беларусі
  • Я спадзяюся, што агрэман амбасадаркі Фішар ня будзе адкліканы

Котаў

  • Наш гандаль з краінамі Захаду — гэта ў значнай ступені наш імпарт высокатэхналягічнага абсталяваньня
  • Таму памер імпарту з ЗША і краінаў ЭЗ ніколі асабліва не зьмяншаўся
  • Пасьля ўвядзеньня амэрыканскіх эканамічных санкцыяў беларускі экспарт у ЗША істотна зьнізіўся
  • Зараз кожны контрагент будзе імкнуцца ня трапіць у сьпіс партнэраў тых беларускіх прадпрыемстваў, якія могуць падпасьці пад амэрыканскія санкцыі
  • Наступствы санкцыяў будуць больш балючымі, чым былі ў 2007 годзе, калі іх уводзілі
  • Ёсьць прэцэдэнт амэрыканскіх санкцыяў супраць «Паўночнага патоку-2», пад якія ўскосна падпадаюць многія кампаніі. Гэтак будзе і з амэрыканскімі санкцыямі адносна Беларусі
Анатоль Котаў
Анатоль Котаў
  • Людзі церпяць і зараз, і няма ніякіх пэрспэктываў для выпраўленьня сытуацыі
  • Уводзіліся санкцыі, гаварылася, што народ пацерпіць, выпускалі палітвязьняў. Але працэс ніколі не даходзіў да лягічнага завяршэньня
  • У санкцыях вінаваты не «злачынны» Захад, ня людзі, якія ў Беларусі змагаюцца з дыктатурай, а сама ўлада
  • Ва ўладных колах ёсьць тэорыя, што санкцыі — гэта нават добра, бо будзе на каго зваліць адказнасьць за праблемы ў эканоміцы
  • Некаторыя мае былыя калегі кажуць, што дзіўная заява МЗС на адрас Амэрыкі і ціск на польскую меншасьць — гэта спроба справакаваць санкцыі ў адказ
  • Санкцыі — гэта алібі за стан эканомікі
  • Агрэман амбасадаркі Фішар не адклікалі таму, што рэжым насамрэч вельмі зацікаўлены, каб амбасадарка ЗША даехала да Менску

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG