Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: Свабода слова не пагражае нацыянальнай бясьпецы Беларусі


Журналісткі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова ў судзе 18 лютага 2021 году

За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 29 сакавіка праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch дакладзе пра рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў у Беларусі.

У прыватнасьці, даклад адзначае, што за апошняе паўгодзьдзе ў Беларусі:

  • завялі сама меней 18 крымінальных справаў супраць журналістаў;
  • тром журналісткам прысудзілі пазбаўленьне волі, сем журналістаў чакаюць суду пад вартай, адзін — пад хатнім арыштам;
  • чацьвёра расказалі пра пабіцьцё падчас і пасьля затрыманьня;
  • траім журналістам пагражалі пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў;
  • сотні журналістаў пацярпелі ад адвольных затрыманьняў.

«Беларускія ўлады мусяць перастаць рабіць выгляд, што свабода выказваньня думак пагражае нацыянальнай бясьпекі. Яны павінны спыніць крымінальны перасьлед і ціск у дачыненьні да журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі», — робяць выснову аўтары справаздачы.

Для падрыхтоўкі дакладу Human Rights Watch апытала 19 незалежных журналістаў, іх адвакатаў і сваякоў у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG