Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна на тры гады ўвяла санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб увядзеньні санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.

Пад абмежаваньні трапілі менскія таварыствы з абмежаванай адказнасьцю «Лайф Груп» (працуе з 2009 году як дыстрыбутар беларускіх касмэтычных брэндаў) і «Экмі Касмэтыкс Груп» (створана ў 2017 годзе, займаецца вытворчасьцю парфумэрных і касмэтычных сродкаў). Абодва маюць вялікае прадстаўніцтва для прасоўваньня беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку.

Згодна з рашэньнем, будуць заблякаваныя ўсе іхныя актывы, цалкам прыпыненыя гандлёвыя апэрацыі, ануляваныя ліцэнзіі і забаронены ўдзел у тэндэрах на закупку тавараў і паслуг.

У траўні 2018 году пад аналягічныя санкцыі на тры гады трапілі першыя два беларускія прадпрыемствы — менскае ААТ «Сьвет піва» (яно гандлявала з самаабвешчанаю ДНР праз Растоў і фігуравала ў крымінальнай справе, адкрытай супраць аўтара адпаведнай схемы гандлю, грамадзяніна Ўкраіны) і Мазырскага сьпіртагарэлачнага заводу. У выпадку, калі санкцыі супраць іх не падоўжаць, то сёлета з чэрвеня гэтыя прадпрыемствы зноў змогуць аднавіць гандаль са сваімі ўкраінскімі партнэрамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG