Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзякуючы грамадзкаму розгаласу ўдалося прадухіліць знос сядзібы Цюндзявіцкіх у Талачынскім раёне


Гістарычныя муры, ілюстрацыйнае фота.

Неабыякавыя грамадзяне адрэагавалі на рашэньне кіраўніцтва Віцебскай вобласьці зьнесьці сядзібу XIX стагодзьдзя ў Талачынскім раёне.

Нягледзячы на гістарычную значнасьць, будынак ня трапіў у сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, а таму ня меў ахоўнага статусу.

Паводле тэлеграм-каналу «Спадчына», на калектыўны зварот адрэагавала Міністэрства культуры. Ведамства зьвярнулася ў абласны камітэт дзяржмаёмасьці з просьбай выключыць сядзібу Цюндзявіцкіх у Галошаве са сьпісу пад знос.

Віцебскаму аблвыканкаму рэкамэндавалі адпрацаваць пытаньне аб наданьні тэрыторыі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Самы вядомы выхадзец старадаўняга роду, які жыў тут, — Міхал Цюндзявіцкі, паплечнік Кастуся Каліноўскага і ўдзельнік вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гадоў. Яго расстралялі расейскія акупацыйныя ўлады.

Маёнтак пабудавалі ўжо пасьля яго сьмерці. Ягоныя ўладальнікі ўцяклі ў Польшчу пасьля бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 году.

У галоўным будынку за саветамі была школа, якая пазьней закрылася. Тэрыторыя сядзібы паступова прыйшла ў заняпад.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG