Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступіў у Хатыні і зьвязаў бчб-сьцяг з генацыдам беларускага народу


Мэмарыяльны комплекс "Хатынь", "Могілкі вёсак"

Аляксандр Лукашэнка сёньня ўзяў удзел у мітынгу-рэквіеме «Лампада памяці», прымеркаваным да 78-й гадавіны зьнішчэньня нацыстамі вёскі Хатынь, паведамляе БЕЛТА.

Ён зьвярнуўся да тых, хто «сьвядома спрабуе адрадзіць сымбалі нацызму», заявіў, што пад бел-чырвона-белым сьцягам праводзіўся генацыд беларускага народу і нагадаў пра шматлікія нацысцкія канцлягеры ў Беларусі.

Дадаў таксама, што «сіла беларускага народу – у гістарычнай памяці». Што «мы ніколі не даруем жорсткасьці, бесчалавечнасьці і бясчынства ворага на нашай зямлі». Прасьлязіўся.

У Хатыні з удзелам прадстаўнікоў чатырох канфэсій правялі «Усебеларускую малітву аб міры». Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін нагадаў запавет пра любоў да бліжняга.

У 1995 годзе ў інтэрвію нямецкаму выданьню Handelsblatt Аляксандар Лукашэнка захапляўся нямецкім парадкам, які здолеў пабудаваць Гітлер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG