Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 замежных унівэрсытэтаў прапанавалі дапамогу рэпрэсаваным беларускім студэнтам


Акцыі з нагоды Дня салідарнасьці зь Беларусьсю ў Вільні. 7 лютага 2021 году.

Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі Вольга Шпарага паведаміла, у якіх замежных ВНУ адлічаныя беларускія студэнты могуць працягнуць адукацыю.

Сьпіс апублікаваў Кабінэт прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай.

  • Віленскі ўнівэрсытэт да канца лютага 2021 году падаўжае прыём студэнтаў, якія ня могуць працягнуць навучаньне ў Беларусі празь перасьлед з грамадзянскіх і палітычных прычынаў. Самыя таленавітыя студэнты атрымаюць стыпэндыю памерам € 300 у месяц на працягу першага года навучаньня.
  • Унівэрсытэт Віядрына у ФРГ (Франкфурт-на-Одэры) адкрывае спэцыяльную праграму для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, якія ведаюць нямецкую мову: бакаляўрыят у эканоміцы і культуралёгіі і магістратуру па некалькіх спецыяльнасьцях. Дэдлайн падачы заявак — 15 лютага.
  • У рамках ініцыятывы «Салідарнасьць зь Беларусьсю» Польскае нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў абвясьціла 150 стыпэндый студэнтам, 25 — навукоўцам і 15 — рэпрэсаваным выкладчыкам.
  • 11 унівэрсытэтаў у Чэхіі адкрылі спэцыяльныя стыпэндыяльныя праграмы для беларускіх студэнтаў з верасьня 2021 году.
  • Ковенскі ўнівэрсытэт імя Вітаўта Вялікага выдзяляе 50 стыпэндый для беларускіх студэнтаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну або ня могуць працягваць навучаньне ў Беларусі празь перасьлед з грамадзянскіх і палітычных прычынаў.
  • Сумленны ўнівэрсытэт і BeSSa аказваюць акадэмічную, юрыдычную і матэрыяльную дапамогу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG