Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры журналісцкія прафсаюзы Францыі выступілі ў падтрымку Андрэевай і Чульцовай напярэдадні суду над імі


Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова

Напярэдадні суду над супрацоўніцамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай) і Дарʼяй Чульцовай тры прафсаюзы францускіх журналістаў заклікалі ўрад сваёй краіны нагадаць беларускім уладам пра іхныя абавязкі ў галіне дэмакратыі, перадае БелаПАН.

У сумеснай заяве «Беларусь: у найвышэйшай ступені сымбалічны працэс» падкрэсьліваецца, што Андрэева і Чульцова, абвінавачаныя ўва ўдзеле ў маніфэстацыі і парушэньні працы транспарту, усяго толькі асьвятлялі акцыю пратэсту, а цяпер «падзяляюць сумны лёс яшчэ дзевяці журналістаў».

Прафсаюзы заклікалі да «мабілізацыі эўрапейскіх журналістаў», а сваіх калег-суайчыньнікаў — як мага шырэй асьвятліць працэс над Андрэевай і Чульцовай.

Зварот падпісалі

  • SNJ — Нацыянальны прафсаюз журналістаў.
  • SNJ-CGT — Нацыянальны прафсаюз журналістаў, афіляваны з найбуйнейшым францускім прафэсійным абʼяднаньнем Усеагульная канфэдэрацыя працы.
  • CFDT journalistes — журналісты, якія ўваходзяць у Францускую дэмакратычную канфэдэрацыю працы.

Раней вызваліць журналістак Андрэеву і Чульцову заклікалі

  • ЗША,
  • Міжнародная фэдэрацыя журналістаў,
  • Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў,
  • Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў,
  • Нямецкі саюз журналістаў,
  • Беларуская фэдэрацыя журналістаў
  • і іншыя.

Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову затрымалі 15 лістапада ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку. Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.

Працэс над імі пачнецца 9 лютага а 10-й гадзіне ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG