Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць 75-гадовы юбілей службай у менскай архікатэдры


Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч

3 студзеня мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч адзначаць сваё 75-годзьдзе.

Як удакладняецца на сайце Сatholic.by, уласна сьвяткаваньне юбілею пераносіцца на пазьнейшы час у зьвязку з каранавірусам, аднак у гэты дзень у менскай архікатэдры Найсьвяцейшага імя Марыі арцыбіскуп будзе цэлебраваць імшу (аб 11.30 і 13.00).

«Час няўмольна ідзе наперад, і 3 студзеня, калі Бог дазволіць, буду адзначаць юбілей 75-годзьдзя, — гаворыцца ў звароце Тадэвуша Кандрусевіча да вернікаў. — Знаходзячыся за мяжой і ня будучы ўпэўнены ў тым, калі вярнуся, загадзя не плянаваў адмысловых урачыстасьцяў. Свае карэктывы ўносіць таксама і пандэмія каранавірусу. У сувязі з гэтым юбілейныя ўрачыстасьці пераносяцца на пазьнейшы і больш прыдатны час».

24 сьнежня Тадэвуш Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь пасьля чатырох месяцаў выгнаньня — улады абвінавацілі яго ў тым, што ён нібыта езьдзіць у Польшчу «па інструкцыі». Таксама вялася праверка, колькі сапраўды ў мітрапаліта грамадзянстваў.

Толькі пасьля ўмяшаньня Ватыкану кіраўніцтва Беларусі дазволіла Тадэвушу Кандрусевічу вярнуцца на радзіму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG