Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская вернецца ў Беларусь, адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары. Халезін і Шрайбман пра 2021 год


Што нам рыхтуе год, які толькі пачаўся? Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з прапановай спрагназаваць, чаго чакаць беларусам у 2021 годзе.

Напрыканцы году мы вернемся да гэтай анкеты і паглядзім, чые прагнозы аказаліся найбольш трапнымі.

Учора мы апублікавалі прагнозы шасьці экспэртаў. Сёньня — яшчэ шэсьць, да тузіна.

Сяргей Лаўрыненка, блогер

Сяргей Лаўрыненка
Сяргей Лаўрыненка

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3,2 рубля за 1 даляр.

2. Хто будзе прэм’ер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Кабякоў ці нейкі іншы былы прэм’ер/віцэ-прэм’ер.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Алена Купчына.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Так.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Будзе больш за дзясятак людзей, якіх пэўныя палітычныя сілы будуць лічыць палітвязьнямі.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Так.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Так.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Фактычна — не, але можа захаваць вялікі ўплыў.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Так.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Так.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Фармальна нешта прынята будзе, фактычна паглыбленьня інтэграцыі ня будзе.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Не.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Прыблізна столькі ж, колькі ў мінулы раз.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не, але вось у гэтым пункце асабліва хочацца памыляцца. Але, на жаль, прагноз, што COVID-19 будзе з намі да вясны 2022 году.

Вольга Лойка, эканамічны аглядальнік, рэдактарка палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT.BY

Вольга Лойка
Вольга Лойка

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3,3 рубля.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Кірыл Руды.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Макей — у якасьці пакараньня, будзе выбачацца перад усімі.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Так.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

0.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Так.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Так.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Не.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не. Можа, і паспрабуюць, але попыту ня будзе.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Не, не пасьпеюць.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

У Менску — не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

4 тысячы.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Так.

Зьміцер Панкавец, намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва»

Зьміцер Панкавец
Зьміцер Панкавец

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

4 рублі за даляр.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Віктар Бабарыка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Ігар Ляшчэня ці Ўладзімер Астапенка.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так, прычым яшчэ да лета.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Вернецца, калі захоча.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

За кратамі будуць не палітвязьні, а адказныя за гвалт у 2020 годзе. Спадзяюся, такіх будзе нямала.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не, гэта ня трэба ні Лукашэнку, ні апазыцыі. Калі Лукашэнка рашыцца на нейкія зьмены ў Канстытуцыі, то не праз рэфэрэндум, а рашэньнем Усебеларускага сходу.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Не пасьпеюць з арганізацыяй.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Ні ў якім разе.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не адбудуцца.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Гэта ўсё, вядома ж, будзе, але не ў 2021 годзе.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Нават калі і будзе, то ніхто яе выконваць ня будзе.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Вядома, што не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Ня будзе, нават калі рэжым нейкім цудам ацалее.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Здаецца, што нават 2020 год паказаў: спадзявацца на эўрапейскія санкцыі бессэнсоўна.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

У Рызе — так, у Менску — не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Менш, чым звычайна.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Скончыцца, як і ва ўсім сьвеце, Беларусь тут не ўнікальная.

Пётра Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў

Пётра Рудкоўскі
Пётра Рудкоўскі

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

У раёне 3,5 рубля.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Хутчэй за ўсё, прадстаўнік цяперашняга рэжыму; амаль напэўна не Галоўчанка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Прадстаўнік цяперашняга рэжыму; імаверна гэта надалей будзе Макей.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Хутчэй за ўсё, так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Хутчэй за ўсё, не.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Менш, чым цяпер, але, хутчэй за ўсё, яны надалей будуць.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Так.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Хутчэй за ўсё, не.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Хутчэй за ўсё, так, але імаверна, што яго паўнамоцтвы будуць фармальна абмежаваныя.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

У годзе, які надыходзіць, — наўрад ці.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Хутчэй за ўсё, так.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Хутчэй за ўсё, так.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Наўрад ці.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

У Менску — імаверна, што не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

Афіцыйна — 10–11 тыс. Рэальна — ад 10 да 100 тыс. (інтэрвал, які наўрад ці задаволіць попыт на прагноз, але сыгналізуе спэцыфічнасьць тэмы).

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Не. Большасьць прадстаўленых вышэй прагнозаў носіць чыста інтуітыўны характар і ня мае навуковай вартасьці.

Мікалай Халезін, галоўны рэжысэр «Свабоднага тэатру», грамадзкі дзеяч

Мікалай Халезін
Мікалай Халезін

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

Каля 6 рублёў за даляр.

2. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Павал Латушка.

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Валер Кавалеўскі.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Так, адразу пасьля транзыту ўлады, у 2021 годзе.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

Па выніку 2021 году — ніводнага.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Не, зьмены ў Канстытуцыі адбудуцца валюнтарысцкім шляхам.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Так.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Не.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Так.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Так.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Не.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

12–15 тысячаў.

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Так, да канца лета — пачатку восені.

Арцём Шрайбман, журналіст, палітычны аналітык

Арцём Шрайбман
Арцём Шрайбман

1. Які будзе курс рубля адносна даляра ЗША на канец году?

3 рублі за даляр.

3. Хто будзе прэмʼер-міністрам Беларусі ў сьнежні 2021 году?

3. Хто будзе міністрам замежных справаў Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Сяргей Алейнік.

4. Ці апынецца на волі ў 2021 годзе Віктар Бабарыка?

Так.

5. Ці вернецца Сьвятлана Ціханоўская ў Беларусь?

Так.

6. Колькі ў Беларусі будзе палітвязьняў?

50.

7. Ці адбудзецца рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю?

Так.

8. Ці адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары?

Так.

9. Ці застанецца Аляксандар Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў сьнежні 2021 году?

Так.

10. Ці адбудуцца датэрміновыя парлямэнцкія выбары?

Не.

11. Ці адбудзецца продаж расейскім інвэстарам значных пакетаў акцыяў буйных беларускіх прадпрыемстваў?

Не.

12. Ці будзе ў 2021 годзе прынятая праграма паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі?

Не.

13. Ці зьявяцца ў Беларусі расейскія вайсковыя базы?

Не.

14. Ці будзе беларуская банкаўская сыстэма адключаная ад міжбанкаўскай сыстэмы SWIFT?

Не.

15. Ці ўвядуць заходнія краіны сэктаральныя эканамічныя санкцыі адносна Беларусі?

Не.

16. Ці адбудзецца чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе?

Ня ў Менску.

17. Колькі вайскоўцаў Беларусі і Расеі возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2021»?

18. Ці скончыцца ў наступным годзе ў Беларусі эпідэмія COVID-19?

Так.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG