Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніца і дырэктар «Прэс-клюбу» знайшліся на Акрэсьціна


Дыскусія ў Прэс-клюбе, архіўнае фота

Што ім інкрымінуюць і з чым зьвязанае затрыманьне, пакуль невядома.

Бацьку затрыманага Сяргея Альшэўскага паведамілі, што ягоны сын на Акрэсьціна. Іншых падрабязнасьцяў ён ня ведае.

«Патэлефанавалі і сказалі, што сын на Акрэсьціна. У чым справа, з чым гэта зьвязана, невядома», — сказаў ён.

Там жа і Юлія Слуцкая, расказала яе дачка Аляксандра. Нейкіх іншых зьвестак пра маці яна ня мае.

На дадзены момант у справе Прэс-клюбу затрыманыя:

Заснавальніца «Прэс-клюбу», журналістка Юлія Слуцкая

Супрацоўнік «Прэс-клюбу», сын Юліі — Пётар Слуцкі

Праграмная дырэктарка «Прэс-клюбу» Ала Шарко

Дырэктар «Прэс-клюбу» Сяргей Альшэўскі

Дырэктар «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў.

Пазьней стала вядома, што ў турму на Акрэсьціна мінімум на 72 гадзіны зьмешчаныя Ала Шарко, Сяргей Якупаў і Пётар Слуцкі.

У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што «праводзіцца праверка па факце парушэньня падатковага заканадаўства».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG