Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч абвергла заяву аб роспуску Каардынацыйнай рады, якую СМІ прыпісалі ёй


Сьвятлана Алексіевіч пасьля наведваньня Сьледчага камітэту, 26 жніўня 2020 году.

Увесь наш рух працягвае працу. І там зьявіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».

У СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Каардынацыйная рада беларускай апазыцыі больш ня дзейнічае, створана новая рада, імёны сябраў якой трымаюцца ў таямніцы дзеля іх абароны.

У прыватнасьці, са спасылкай на нобэлеўскую ляўрэатку Сьвятлану Алексіевіч — сябра Прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, — пра гэта напісала нямецкае выданьне Spiegel, якое пазьней працытавалі расейскія СМІ.

«Каардынацыйнай рады апазыцыі больш няма. Яе сябры альбо былі, альбо знаходзяцца ў турме, былі выгнаныя з краіны альбо ўцяклі. Створаная новая рада, імёны яе сябраў трымаюцца ў сакрэце дзеля іхнай бясьпекі. Зносіны вядуцца праз сацыяльныя сеткі», — цытуюць Алексіевіч.

У інтэрвію Свабодзе Алексіевіч абвергла гэтую цытату.

«Гэта глупства, гэта зусім ня так, — сказала Алексіевіч. — Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсьць там кіроўны орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там зьявіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але іх імёны не агучваюцца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG