Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя прыйшлі ў рэдакцыю «Народнай волі» і забралі ўвесь наклад газэты

абноўлена

Разгрузка новага нумара «Народнай волі», які надрукавалі ў Маскоўскай вобласьці. Архіўнае фота

Як паведаміла намесьніца рэдактара разэты «Народная Воля», Марына Коктыш, у рэдакцыю прыйшлі невядомыя без дакумэнтаў.

«Не прадстаўляюцца. Хочуць забраць увесь сёньняшні наклад. Кажуць. што едзе АМАП. Кіроўцу, які прывёз газэту, затрымалі. Двух валянтэраў таксама».

Галоўны рэдактар Ёсіф Сярэдзіч заявіў Свабодзе, што ніхто зь ім з сілавых структур ня зьвязваўся, прэтэнзій не выстаўляў.

«Мы ўсё робім на законных падставах, машына з накладам ужо разгружаная, каса працуе, валянтэры забіраюць газэту, каса працуе, людзі купляюць газэту, а частку праз валянтэраў на падставе загаду па рэдакцыі мы раздаём бясплатна».

Пазьней Марына Коктыш расказала Tut.by, што сёньняшні наклад газэты цалкам канфіскаваны - гэта 25 тысяч экзэмпляраў.

«Не пакінулі наўзамен нават фількінай граматы, на якой падставе гэта зрабілі. Яны прыйшлі, уварваліся ў офіс, [пыталіся], на якой падставе мы гандлюем газэтай. Хоць мы легальнае выданьне – у нас ёсьць ліцэнзія, нас ніхто не забараняў», – сказала яна.

Газэта па-ранейшаму не трапляе да чытачоў праз падпіску і праз «Белсаюздрук».

Апошні нумар газэты даступны на сайце выданьня ў фармаце ПДФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG