Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі аштрафавалі віетнамца, бо ён «мог быць на шэсьці»


Хуанг Куок Віет на судзе

У Гомлі на 135 рублёў аштрафавалі грамадзяніна Беларусі віетнамскага паходжаньня за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Міліцыя заўважыла на камэрах назіраньня чалавека, падобнага на Хуанга Куок Віета, і склала на яго пратакол.

Хуанг Куок Віет тлумачыў, што ня ўдзельнічаў у шэсьці. Ён жыве ў цэнтры гораду і «тэарэтычна мог трапіць на нейкія камэры назіраньня». Судзьдзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёну Гомля) паказаў яму здымак з адміністрацыйнай справы, на якім нібыта Хуанг Куок Віет.

«Але гэта ня я на здымку, дакладна. І вопраткі такой у мяне няма, і прычоска зусім іншая. Гэты чалавек і маладзейшы за мяне», — патлумачыў віетнамец.

«Але вы знаходзіліся ў агульнай масе людзей у цэнтры гораду?» — спытаў судзьдзя. «Мог бы, калі ішоў па цэнтры дахаты ці на курсы», — адказаў Хуанг Куок Віет. «Вы не адмаўляеце, што маглі быць у гэтым месцы ў гэты час?» — зноў спытаў судзьдзя. «Напэўна, мог», — адказаў Хуанг Куок Віет.

Судзьдзя таксама цікавіўся ў яго, чаму міліцыя склала на яго рапарт і ці мае міліцыя падставы на яго «нагаворваць».

Хуанг Куок Віет зьдзівіўся такому рашэньню і будзе яго абскарджваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG