Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі яшчэ аднаго супрацоўніка незалежнага гомельскага сайта «Сильные новости»


У рэдакцыі сайта «Сильные новости»

Каля 23:00 28 кастрычніка міліцыя затрымала супрацоўніка гомельскага парталу «Сильные новости» Яўгена Суворава. Ён пайшоў у краму і не вярнуўся.

Як расказаў заснавальнік «Сильных новостей» Пётра Кузьняцоў, ноч Яўген правёў у Цэнтральным РАУС. Там ён з супрацоўнікамі міліцыі праглядалі відэа з акцый пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомлі.

Ранкам Суворава завезьлі на допыт у Сьледчы камітэт як сьведку ў справе гібелі 25-гадовага Аляксандра Віхора.

Супрацоўнікі «Сильных новостей» зазнаюць перасьлед міліцыяй з 3 кастрычніка. Тады затрымалі галоўнага рэдактара Ганну Якштас і яе мужу, таксама супрацоўніка «СН» Дзяніса Якштаса. Дзяніса пакаралі 15-дзённым арыштам нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Ганну судзілі двойчы і пакаралі штрафам.

10 дзён арышту атрымала супрацоўніца «СН» Марына Драбышэўская. 14 дзён — Надзея Пужынская.

5 кастрычніка ў офісе рэдакцыі прайшоў ператрус, ва ўсіх супрацоўнікаў забралі тэхніку і тэлефоны.

«Сильные новости» — самы папулярны інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс Гомельскай вобласьці. Гэта і адзін з самых наведвальных рэгіянальных інтэрнэт-сайтаў. Паводле дадзеных SimilarWeb, у верасьні на сайце было зафіксавана 2,8 млн наведваньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG