Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забітага за ўрок свабоды слова францускага настаўніка ўзнагародзяць ордэнам Ганаровага легіёну


Забіты і абезгалоўлены ў прыгарадзе Парыжу выкладчык гісторыі Самюэль Паці будзе пасьмяротна узнагароджаны найвышэйшай францускай узнагародай — ордэнам Ганаровага легіёну. Пра гэта ў эфіры каналу BFM TV паведаміў міністар адукацыі краіны Жан-Мішэль Блянке.

Паці будзе камандорам ордэну, гэта трэцяя паводле старшынства ступень узнагароды. Пасьмяротнае ўзнагароджаньне ёю — выключная рэдкасьць. «Яго пакутніцтва вартае такога прызнаньня», — заявіў міністар. Цырымонія заплянаваная на 20 кастрычніка ў Сарбоне ў цэнтры Парыжу.

47-гадовы Паці быў забіты ў мінулую пятніцу, 16 кастрычніка. Незадоўга да гібелі ён паказваў вучням карыкатуры часопісу Charlie Hebdo на шанаванага ў ісламе прарока Мухамэда падчас абмеркаваньня пытаньняў свабоды слова. Пасьля гэтага ён атрымліваў пагрозы.

Падазраваны ў забойстве — 18-гадовы ўраджэнец Масквы Абдул Анзораў, яго сям’я ў 2008 годзе папрасіла ў Францыі прытулак. Ён выклаў у свой твітэр фатаграфію абезгалоўленага Паці, заявіўшы, што «пакараў сьмерцю» яго за абразу прарока. Паліцыянты спрабавалі затрымаць Анзорава, але ён накіраваў на іх пнэўматычны пісталет і быў застрэлены.

Злачынства расьсьледуюць як тэракт. У гарадах Францыі прайшлі шматлікія акцыі памяці Паці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG