Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскі зьвяртаўся да Лукашэнкі на «ты» падчас размовы ў СІЗА КДБ, — Васкрасенскі


Сустрэча з палітвязьнямі ў КДБ 10 кастрычніка

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязьнямі Сяргей Ціханоўскі зьвяртаўся да яго на «ты». Пра гэта расказаў у інтэрвію Tut.by удзельнік той сустрэчы Юры Васкрасенскі.

Ён адзначыў, што Ціханоўскі «хаміў некалькі гадзінаў, пакуль прэзыдэнт не супакоіў яго сваёй аўрай».

На рэпліку журналіста, што Лукашэнка ж таксама да ўсіх зьвяртаецца на «ты», Васкрасенскі запярэчыў: «Але Ціханоўскі не прэзыдэнт».

Дзяржаўныя СМІ і блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал апублікавалі змантаваныя відэакадры сустрэчы 10 кастрычніка, ні на водным зь якіх не відаць Сяргея Ціханоўскага. Можна заўважыць толькі край кепкі, руку і вуха чалавека.

Пасьля блогер паведаміў праз свайго адваката, што не хацеў, каб на сустрэчы яго здымалі на камэру для тэлевізіі. Таксама не паціснуў руку Лукашэнку, бо асьцерагаецца каранавірусу.

Юры Васкрасенскі — адзін з палітычных вязьняў, быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. 11 кастрычніка яго перавялі пад хатні арышт, а 16 кастрычніка зьмянілі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе.

Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ з-за кратаў выйшлі:

  • сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава;
  • фігуранты «справы PandaDoc» Юлія Шардыка, Уладзіслаў Міхалап, Дзмітры Рабцэвіч
  • адвакат Марыі Калесьнікавай Ільля Салей,
  • палітоляг Віталь Шкляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG