Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі абяцала ўрэгуляваць сытуацыю з затрыманьнямі журналістаў


Міністар інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі

Міністар інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі адказаў на супольны зварот БАЖ і рэдакцыяў незалежных СМІ.

Міністэрства інфармацыі Беларусі адказала на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцыяў найбуйнейшых незалежных мэдыя, накіраваны 1 кастрычніка.

БАЖ і рэдакцыі СМІ заклікалі міністэрства:

  • адклікаць пазоў аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by,
  • разблякаваць доступ да заблякаваных сайтаў,
  • ня перашкаджаць выпуску і распаўсюду незалежных друкаваных СМІ,
  • спыніць перасьлед журналістаў.

У адказе за подпісам міністра інфармацыі Ігара Луцкага гаворыцца, што пазоў аб спыненьні выпуску сеткавага выданьня Tut.by разглядае суд і выключна суду належыць права прымаць рашэньне аб спыненьні выпуску СМІ.

Таксама міністар піша, што працэдура адмены рашэньня аб абмежаваньні доступу да сайтаў не прадугледжаная, а ўладальнікі заблякаваных сайтаў могуць скарыстаць працэдуру аднаўленьня доступу.

Мінінфарм «прадпрымае магчымыя намаганьні для ўрэгуляваньня сытуацыяў, якія мелі месца з затрыманьнямі журналістаў розных СМІ падчас правядзеньня несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», — гаворыцца ў адказе за подпісам Ігара Луцкага.

Ліст міністра датаваны 15 кастрычніка. А 19 кастрычніка яшчэ пяцёра журналістаў у Менску былі засуджаныя да арыштаў на тэрмін ад 13 да 15 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG