Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя акцыі 17 кастрычніка: Менск, Магілеў, Віцебск


Праўладнае шэсьце «За мирную Беларусь» у Магілёве

17 кастрычніка ў Беларусі прайшлі некалькі акцый у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Магілёў

У Магілёве адбылося праўладнае шэсьце «За мирную Беларусь». У афіцыйных паведамленьнях яго арганізатара не называюць. У маршы бралі ўдзел праўладныя грамадзкія арганізацыі. Удзельнікі маршу з афіцыйнай сымболікай і кветкамі выгуквалі «За Беларусь», «Батька. Родина. Беларусь», «За Лукашенко».

Менск

На праспэкце Незалежнасьці прайшоў праўладны марш пад дзяржаўнымі беларускімі сьцягамі і сьцягамі СССР.

Менск-Віцебск

У Менску стартаваў аўтапрабег «За единую Беларусь». Яго ўдзельнікі праехалі ад Менску да Віцебску, зрабіўшы прыпынак на радзіме Лукашэнкі ў аграгарадку Александрыя, дзе для іх правялі экскурсіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG