Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУУС абвергла само сябе: супраць затрыманых сёньня журналістаў пачалі адміністрацыйны працэс


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні падчас маршу студэнтаў 17 кастрычніка

Прадстаўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Раман Лашкевіч пракамэнтаваў Tut.by затрыманьні журналістаў падчас студэнцкай акцыі 17 кастрычніка.

Раман Лашкевіч паведаміў, што супраць журналістаў, затрыманых сёньня падчас студэнцкага маршу, пачалі адміністрацыйны працэс.

Гадзіну таму ён казаў, што «ў цяперашні момант пра затрыманьне журналістаў гаворкі няма, ёсьць журналісты, якія дастаўленыя ў адно з тэрытарыяльных РУУС для разбору, у іх правяраюць дакумэнты». На пытаньне, каго менавіта з журналістаў даставілі ў РУУС і ў каторае, Раман Лашкевіч адказваць адмовіўся.

17 кастрычніка падчас студэнцкай акцыі затрымалі журналістку Onliner Дар’ю Сьпявак, карэспандэнта TUT.BY і БелаПАН Усевалада Засечына, фотакарэспандэнта TUT.BY і БелаПАН Вадзіма Заміроўскага. Таксама быў затрыманы карэспандэнт «РИА Новости», яго адпусьцілі пасьля праверкі дакумэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG