Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Ціханоўскай адмаўляе, што ёй паступала прапанова ад уладаў заключыць зьдзелку


Сьвятлана Ціханоўская

Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна заявіла Свабодзе: «Прапановаў ад уладаў заклікаць да спыненьня пратэстаў у абмен на вызваленьне ўсіх палітвязьняў Сьвятлане не паступала. Але калі б і паступілі, яна б адмовілася».

Раней сайт openmedia са спасылкай на крыніцу ў асяродзьдзі лідэра Каардынацыйнай рады паведаміў, што беларускія ўлады нібыта неафіцыйна зьвярталіся да Сьвятланы Ціханоўскай з прапановай выпусьціць на волю ўсіх палітвязьняў, у тым ліку яе мужа Сяргея, калі Сьвятлана і яе калегі па КР зьвернуцца да беларусаў з просьбай спыніць дэманстрацыі пратэсту. Ціханоўская, паводле крыніцы, адхіліла зьдзелку са словамі: «Сяргей сам бы мне не дараваў, калі б я так паступіла!»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG