Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы Эўразьвязу ў Беларусі выступілі супраць гвалту. ФАТАФАКТ


2 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень негвалтоўных мэтадаў барацьбы.

Амбасада Італіі ў Менску распаўсюдзіла фота акцыі, якую правялі паслы Эўразьвязу і іншых дэмакратычных краінаў у Беларусі.

Дыпляматы нагадалі пра запавет Магатмы Гандзі: «Негвалтоўнасьць — гэта зброя моцных».

На плякатах лёзунг «„Не“ — гвалту».

У ноч на 2 кастрычніка лідэры ЭЗ узгаднілі плян увядзеньня санкцый да 40 асобаў, адказных за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і жорсткія рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў. Лукашэнка ў санкцыйны сьпіс не ўвайшоў.

1 кастрычніка Камітэт замежных справаў Кангрэсу ЗША прыняў праект пашырэньня Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўнесьлі ў Палату прадстаўнікоў ЗША 6 кангрэсмэнаў (3 рэспубліканцы і 3 дэмакраты)

Калі законапраект будзе прыняты, то цягам 120 дзён дзяржсакратар і кіраўнік нацыянальнай выведкі ЗША мусяць даць справаздачу аб пагрозе сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі з боку Расеі. Яшчэ адзін даклад — аб маёмасьці Аляксандра Лукашэнкі — павінен быць падрыхтаваны міністрам фінансаў ЗША, дзяржсакратаром і кіраўніком выведкі на працягу 90 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG