Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я не магу, ня маю права кінуць беларусаў». Што сказаў Лукашэнка падчас інаўгурацыі


Картэж Лукашэнкі каля Палацу Незалежнасьці

У Палацы Незалежнасьці прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта пастфактум паведамілі дзяржаўныя СМІ. Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі гэта адбылося таемна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ.

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, на інаўгурацыю запрасілі некалькі сотняў чалавек. Сярод іх службовыя асобы, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу і СМІ, чыноўнікі, а таксама дзеячы навукі, культуры і спорту.

Жывая трансьляцыя з інаўгурацыі не вялася. Пры гэтым паводле закону «Аб прэзыдэнце» працэс прыняцьця прысягі прэзыдэнтам мусіць трансьлявацца на дзяржаўнай тэлевізіі і каналах радыё.

Лукашэнка паклаў правую руку на Канстытуцыю, прамовіў прысягу па-беларуску, адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы. Затым ён падпісаў акт аб прынясеньні прысягі, пасьля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Лукашэнку «Пасьведчаньне прэзыдэнта».

Што сказаў Лукашэнка?

  • У гэты ўрачысты дзень прэзыдэнт дае клятву на вернасьць Айчыне і народу з асаблівым пачуцьцём. У ім вельмі шмат гонару за беларусаў.
  • Сёньня ж, выпакутаваўшы перамогу, мы падняліся на новую ступень самасьвядомасьці. Астываючы ад гарачкі электаральных баталій, убачылі, як сталее ўся наша нацыя.
  • Я не магу, ня маю права кінуць беларусаў, якія зьвязалі зь дзяржаўным курсам ня толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей.
  • Ва ўмовах поствыбарнай абстаноўкі калектывы прадпрыемстваў паказалі ўсю сваю мудрасьць, выбраўшы цэх, а ня плошчу.
  • Нягледзячы на па-д’ябальску дасканалае падштурхоўваньне звонку, беларусы захавалі павагу адзін да аднаго.
  • Дзень уступленьня на пасаду прэзыдэнта — гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай.

Шостая інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася на 45-ы дзень пасьля выбараў, яна не трансьлявалася на тэлевізіі, не было таксама і анонсу ў СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG