Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі праваслаўнаму сьвятару прысудзілі 10 сутак арышту


Уладзімер Драбышэўскі падчас адзіночнага пікету

18 верасьня суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 10 дзён праваслаўнага сьвятара Ўладзімера Драбышэўскага.

Сьвятар ня раз выходзіў на акцыі пратэсту, маршы, стаяў з адзіночным пікетам «Спыніце гвалт».

Ва Ўладзімера Драбышэўскага — шасьцёра дзяцей. Япархія летам пазбавіла яго прыходу.

На мінулым тыдні яго некалькі разоў спрабавалі схапіць невядомыя ў цывільным, але бацечку «адбівалі» мінакі. Атрымаўшы позву, сёньня зранку Уладзімер Драбышэўскі пайшоў у міліцыю і напісаў у сваім facebook, што прыхапіў з сабой кнігі на выпадак затрыманьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG