Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцдакладчыца ААН: Катастрафічная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца


Анаіс Марэн прадстаўляе даклад па Беларусі на сесіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве 18 верасьня

Пра гэта заявіла Анаіс Марэн, спэцдакладчыца ААН аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, падчас дэбатаў у Радзе правоў чалавека ААН у Жэнэве 18 верасьня.

Гаворачы пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, Марэн адзначыла, што падчас іх адбыліся «грубыя маніпуляцыі»:

«Выбарчае поле раней было „расчышчанае“, каб не дапусьціць удзелу трох самых папулярных кандыдатаў. За гэтым надышлі фальсыфікацыі на этапе падліку галасоў, якія паставілі пад сумнеў выбарчую легітымнасьць дзейнага прэзыдэнта. Фактычна імкненьне Лукашэнкі застацца ва ўладзе пасьля заканчэньня яго цяперашняга тэрміну, відавочна, зьяўляецца асноўнай прычынай цяперашняга палітычнага тупіку ў Беларусі», — падкрэсьліла яна.

«Ня маючы магчымасьці знайсьці лідэраў гэтага новага тыпу паўстаньня, міліцыя выкарыстала празьмерную і неапраўданую сілу для арышту дэманстрантаў, журналістаў, мінакоў, жанчын і нават дзяцей, — сказала Марэн. — Іх хапалі на вуліцы людзі ў масках і цывільным. Тысячы былі жорстка зьбітыя. Гэта падводзіць мяне да яшчэ аднаго крытычна важнага моманту: падчас гэтай хвалі неразборлівых і жорсткіх рэпрэсій нам паведамілі пра больш як 500 выпадкаў катаваньняў, учыненых дзяржаўнымі службоўцамі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG