Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ: Празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне дзеяньняў сілавікоў — першы крок для аднаўленьня даверу грамадзян Беларусі да ўладаў


Марш герояў, Менск. 13 верасьня.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) «рашуча асуджае празьмернае прымяненьне сілы» супрацоўнікамі сілавых ведамстваў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў дэклярацыі, прынятай 15 верасьня сталым камітэтам ПАРЭ, паведамляе БелаПАН.

Асамблея заклікае ўлады краіны неадкладна спыніць рэпрэсіі і гвалт над грамадзянамі, вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў і пачаць празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне ўсіх шматлікіх выпадкаў гвалту і жорсткасьці з боку сілавікоў з мэтай прыцягненьня да адказнасьці ўсіх вінаватых.

У ПАРЭ таксама лічаць, што Беларусі неабходны «дэмакратычны, шырокамаштабны і інклюзіўны палітычны дыялёг» з паўнавартасным удзелам у ім грамадзянскай супольнасьці для мірнага выхаду з крызісу. У краіне неабходна правесьці рэформы, пачынаючы з канстытуцыйнай і выбарчай, адзначаецца ў дэклярацыі.

Дэклярацыю падтрымалі 24 краіны, супраць выказалася толькі Расея.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG