Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры рэдактаркі Tut.by прайшоў ператрус. Яе дачку вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў

абноўлена

Рэдактарка Tut.by Галіна Ўласік, архіўнае фота

Дачку журналісткі Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Валерыю забралі ў Маскоўскае РУУС.

«Раніцай нехта званіў у дзьверы, жанчыны не адчынілі. Суседзі казалі, што бачылі ў двары трох сілавікоў у балаклавах. Урэшце у кватэру яны трапілі і кажуць, што ёсьць пастанова аб завядзеньні крымінальнай справы на Валерыю і санкцыя на ператрус», — паведаміла Свабодзе Галіна Ўласік.

Пакой Валерыі Ўласік
Пакой Валерыі Ўласік

Валерыя Ўласік працуе ў рэклямным бізнэсе.

У 11.22 Tut.by паведаміў, што сьледчая група пакінула кватэру Ўласік. У апэратыўнікаў няма пытаньняў да Галіны Ўласік, а справа тычыцца выключна ейнай дачкі.

Галіна Ўласік — адна з фігурантак «справы БелТА» 2018 года. Пасьля вызваленьня яна расказала, што сьледчыя патрабавалі ад яе абгаварыць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG