Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад покрывам ночы невядомыя зафарбавалі ў Менску надпіс «Не забудзем» побач зь месцам гібелі Тарайкоўскага 


Народны мэмарыял у памяць Аляксандра Тарайкоўскага.

Уначы ля стыхійнага мэмарыялу загінуламу менчуку Аляксандру Тарайкоўскаму невядомыя людзі ў масках зафарбавалі надпіс «Не забудзем». Відэа зь месца падзяліліся чытачы парталу Tut.by.

Аляксандар Тарайкоўскі быў забіты падчас першых акцый пратэсту, гэтаму ёсьць дакумэнтальныя фота- і відэапацьверджаньні. Недалёка ад месца расстрэлу побач з мэтро «Пушкінская» паўстаў імправізаваны народны мэмарыял, куды людзі несьлі кветкі и сьвечкі. Таксама там зьявіўся вялікі надпіс «Не забудзем».

У папярэднія дні камунальнікі пад кантролем міліцыі спрабавалі засыпаць літары пяском і рэагентамі, аднак кожны раз неабыкавыя людзі тыя кучы прыбіралі.

Урэшце «крамольны» надпіс вырашылі зафарбаваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG