Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адну з затрыманых 5 верасьня журналістаў дагэтуль ня вызвалілі


Наста Захарэвіч, архіўнае фота

Затрыманую 5 верасьня падчас акцыі ў Менску журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч так і ня вызвалілі. Яна застаецца ў Цэнтральным РАУС. У чым яе вінавацяць, невядома, паведаміла БАЖ.

5 жніўня падчас «Жаночага маршу» ў Менску затрымалі траіх журналістаў:

  • журналістку «Белсату» Алену Дубовік,
  • журналіста «Белсату» Максіма Калітоўскага (Гарчанка);
  • журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч.

Пасьля 20-й гадзіны затрыманых журналістаў «Белсату» вызвалілі, забраўшы тэхніку і склаўшы пратакол за працу без акрэдытацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG